Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Вольгу Астравумаву з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Вольгу Астравумаву з юбілеем.
"Вялікі талент, шчырасць і асабістае абаянне дапамаглі Вам дасягнуць вяршынь поспеху. Вы заваявалі людскія сэрцы, сыграўшы незабыўныя ролі ў праслаўленых фільмах, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Паклоннікі высока цэняць Вашы сцэнічныя работы ў спектаклях вядомых расійскіх рэжысёраў".
"На беларускай зямлі Вас любяць як цудоўную актрысу, якая ўносіць значны ўклад у развіццё сучаснага тэатра і кінематографа. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю культурных сувязей Беларусі і Расіі", – гаворыцца ў віншаванні.