Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Бэлу Масумян з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Бэлу Масумян з юбілеем.

    "На праслаўленай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Вамі створана галерэя цудоўных жаночых вобразаў, якія пакараюць сваёй высакароднасцю, сілай характару, пачуццём уласнай годнасці і душэўнай глыбінёй", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Вы з’яўляецеся прыкладам самаадданага служэння мастацтву і няспыннага мастацкага пошуку, пастаянна радуеце паклоннікаў выдатнымі акцёрскімі работамі і яркімі прэм’ерамі. Упэўнены, што Ваша творчая дзейнасць і ў далейшым будзе служыць росту духоўнага багацця беларускай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бэле Масумян моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.