Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва з 90-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва з 90-годдзем.
"Ваша творчасць – гэта летапіс эпохі, – гаворыцца ў віншаванні. – Яркі талент і ўнікальная мастацкая манера далі магчымасць Вам стаць адным са знакамітых майстроў беларускага жывапісу, заваяваць прызнанне далёка за межамі нашай краіны".
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што перадача Леанідам Шчамялёвым калекцыі сваіх палотнаў у дар гораду Мінску – гэта ўчынак вялікага патрыёта. Прэзідэнт адзначыў, што створаная на іх аснове галерэя Леаніда Шчамялёва сёння з’яўляецца адным з цэнтраў культурнага жыцця сталіцы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру жыццёвага і творчага даўгалецця, здароўя, поспехаў і дабрабыту. "Няхай і ў далейшым Ваш прыклад натхняе моладзь на самаадданае служэнне беларускаму мастацтву", – падкрэсліў Прэзідэнт.