Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-гадовым юбілеем народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана.

    У віншаванні адзначаецца, што Барыса Герлавана па праву называюць адным з лепшых мастакоў-сцэнографаў нашай краіны, дзякуючы таленту, арыгінальнаму мысленню і мастацкай фантазіі якога з'явіліся на свет бліскучыя пастаноўкі, прызнаныя нацыянальнай класікай.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што мастак і ў далейшым будзе гэтак жа самааддана служыць беларускаму мастацтву і радаваць публіку новымі творчымі знаходкамі.

    Прэзідэнт пажадаў Барысу Герлавану моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, плённай працы, бадзёрасці і аптымізму.