Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Юрыя Башмета з 60-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Юрыя Башмета з 60-годдзем.

    "Вы заваявалі сусветную славу як выдатны музыкант сучаснасці, бліскучы альтыст-віртуоз, цудоўны дырыжор і педагог", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Мы высока цэнім Вас як даўняга і добрага сябра, які стаў сваім чалавекам на беларускай зямлі. Арганізаваны па Вашай ініцыятыве Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ператварыўся ў адну з самых яркіх і запамінальных падзей культурнага жыцця Беларусі і дапамог многім маладым музыкантам адшукаць шлях да зорных вяршынь", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.