Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Радзівона Шчадрына з 80-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Радзівона Шчадрына з 80-годдзем.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Радзівона Шчадрына добра ведаюць і любяць як аднаго з найвялікшых кампазітараў сучаснасці, дзейнасць якога садзейнічае развіццю духоўных і культурных сувязей брацкіх народаў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што артыст яшчэ доўгія гады будзе аддана і натхнёна служыць мастацтву, радуючы паклоннікаў новымі выдатнымі творамі.