Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона з 75-гадовым юбілеем.
"Ваш жыццёвы шлях - прыклад высокай грамадзянскасці, патрыятызму і нязменнай вернасці ідэалам сапраўднага мастацтва. Дзякуючы цудоўнаму голасу, непераўзыдзенаму прафесійнаму майстэрству і пранікнёнай манеры выканання Вы сталі адным з выдатных майстроў эстрады, чые песні любяць многія пакаленні слухачоў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"У Беларусі Ваша творчая і грамадская дзейнасць карыстаецца вялікай павагай і прызнаннем. Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце садзейнічаць умацаванню дружбы і пашырэнню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.