Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Льва Лешчанку з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Льва Лешчанку з 70-гадовым юбілеем.
"Вашу творчасць па праву называюць залатымі старонкамі ў гісторыі савецкай і расійскай эстрады, - гаворыцца ў віншаванні. – На беларускай зямлі жыве шмат Вашых паклоннікаў і сяброў. Мы цэнім Вас як выдатнага спевака, неаднаразовага ўдзельніка Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які сваёй шматграннай дзейнасцю садзейнічае развіццю культурных сувязей брацкіх народаў".