Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Міхалкова-Канчалоўскага з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Міхалкова-Канчалоўскага з 75-годдзем.
"У Беларусі высока цэняць Ваш талент і адданасць мастацтву. Упэўнены, што Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць пашырэнню культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту здароўя, дабрабыту, натхнення і новых творчых праектаў.