Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Назарава з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Назарава з 75-годдзем.
"Выдатны акцёр з незвычайна насычанай творчай біяграфіяй, Вы ўмееце зрабіць яркай і запамінальнай любую ролю, - гаворыцца ў віншаванні. - Вялікім талентам і майстэрскай акцёрскай ігрой Вы заваявалі любоў беларускіх гледачоў. Упэўнены, што і ў далейшым Ваша творчасць будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва брацкіх народаў".