Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Філіпа Кіркорава з 45-годдзем.
"На беларускай зямлі тысячы паклоннікаў цэняць вас за вялікі талент і ўменне ператвараць кожнае выступленне ў незабыўнае свята. Мы ўдзячны вам за дружалюбныя адносіны да нашай краіны і вялікую дапамогу маладым артыстам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчая і прадзюсарская дзейнасць Філіпа Кіркорава і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.