Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Арыстарха Ліванава з 65-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Арыстарха Ліванава з 65-годдзем.

    "Мільёны гледачоў цэняць Вас за вялікі талент, цудоўную акцёрскую ігру і ўменне ствараць выразныя, запамінальныя вобразы герояў розных эпох з няпростымі лёсамі і моцнымі характарамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі жыве нямала паклоннікаў творчасці Арыстарха Ліванава. "Няхай Ваша дзейнасць і ў далейшым аб’ядноўвае нашы народы, садзейнічаючы фарміраванню адзінай духоўнай і культурнай прасторы Беларусі і Расіі", - пажадаў Прэзідэнт.