Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Бяляўскага з 80-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Бяляўскага з 80-годдзем.
"За гады творчасці Вы праявілі сябе як цудоўны акцёр і папулярны тэлевядучы, падарылі свой голас героям многіх замежных фільмаў. Прызнанне калег і любоў гледачоў сталі Вашай заслужанай узнагародай за талент і прафесійнае майстэрства", - гаворыцца ў віншаванні.
"Вы і сёння захапляеце паклоннікаў, сярод якіх нямала жыхароў Беларусі, не толькі выдатнымі ролямі, але і ўласцівымі Вам жаццялюбствам і стойкасцю", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.