Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Бярэзіна з 55-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Уладзіміра Бярэзіна з 55-годдзем.
"З Вашым імем непарыўна звязана гісторыя развіцця тэлебачання суверэннай Расіі, - адзначаецца ў віншаванні. - Мы даўно ведаем і любім Вас як чалавека вялікага таленту і вернага сябра Беларусі, неаднаразовага ўдзельніка Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Упэўнены, што і ў далейшым Вы сваёй творчасцю будзеце ўносіць дастойны ўклад у культурнае супрацоўніцтва нашых народаў".