Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Марка Разоўскага з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Марка Разоўскага з 75-годдзем.

    "Сцэнарыст, драматург, кампазітар, рэжысёр, стваральнік тэатра "Каля Нікіцкіх варот", Вы займаеце асаблівае месца ў культурным жыцці Расіі, прыўносячы ў яго дух свабоды і смелага мастацкага пошуку, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі Вас ведаюць і цэняць як дастойнага прадстаўніка расійскай інтэлігенцыі, чыя творчасць служыць сцвярджэнню гуманістычных ідэалаў".

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць духоўнаму яднанню нашых народаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.