Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Карэна Шахназарава з 60-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Карэна Шахназарава з 60-годдзем.

    "Вы – выдатны рэжысёр нашага часу, чыя творчасць заваёўвае асаблівым духам унутранай свабоды, мудрым, філасофскім поглядам на жыццё і сапраўдным гуманізмам", - гаворыцца ў віншаванні.

    "На беларускай зямлі высока цэняць Ваш талент, адданасць мастацтву і добрае стаўленне да нашай краіны. Няхай Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым садзейнічае ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва брацкіх народаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Карэну Шахназараву здароўя, невычэрпнага натхнення, новых поспехаў, шчасця і дабрабыту.