Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Саркісьяна з 65-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Саркісьяна з 65-годдзем.

    Прэзідэнт адзначыў, што вялікі талент і віртуознае валоданне класічнай і сучаснай тэхнікай танца далі магчымасць артысту стварыць незабыўныя вобразы ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

    "Глыбокай павагі і прызнання заслугоўваюць ваша работа ў якасці балетмайстра-пастаноўшчыка і шматгадовая дзейнасць па выхаванні творчай моладзі, імкненне перадаць ёй вопыт і сакрэты прафесіі", - гаворыцца ў віншаванні.