Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага з 50-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага з 50-годдзем.

    "Па праву Вас лічаць сапраўднай гордасцю сучаснай беларускай опернай сцэны", – гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Сяргей Франкоўскі і ў далейшым будзе гэтак жа плённа і самааддана служыць музыцы, уносіць важкі ўклад у скарбніцу нацыянальнай культуры.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, незабыўных прэм’ер, шчасця, радасці і дабрабыту.