Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнку з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнку з 75-годдзем.
"Вы - адзін з заснавальнікаў сучаснай школы тэатральнай рэжысуры. У многім дзякуючы Вам пра беларускі драматычны тэатр ХХ стагоддзя як аб неардынарнай мастацкай з’яве загаварылі ў свеце", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"Сёння Вы прадаўжаеце натхнёна і плённа служыць любімай справе. Кожная прэм’ера, адзначаная знакам Вашага таленту, становіцца незабыўнай падзеяй. Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце радаваць нас сваімі новымі пастаноўкамі, узбагачаючы скарбніцу нацыянальнай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Барысу Луцэнку моцнага здароўя, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.