Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава з 75-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава з 75-годдзем.
"Ваш лёс непарыўна звязаны з беларускім мастацтвам і Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. На яго знакамітай сцэне Вамі створаны шэраг бліскучых вобразаў. Спектаклі з Вашым удзелам па праву лічацца класікай сучаснага тэатра", - гаворыцца ў віншаванні.
"Беларуская культурная грамадскасць шануе Вас і як выдатнага педагога, які ўнёс вялікі асабісты ўклад ва ўзбагачэнне традыцый сцэнічнага мастацтва, выхаваў не адно пакаленне творчай моладзі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Спадзяюся, што Вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа натхнёна, аддаючы свой ?? талент і душэўнае багацце нястомнаму служэнню Айчыне".