Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча з юбілеем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча з 60-гадовым юбілеем.

    "Вы – адна з тых яркіх, адметных творчых асоб, без якіх нельга ўявіць сабе сучасную беларускую музыку, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Ваша творчасць – сапраўдны залаты фонд айчыннай эстрады, прыклад для маладых спевакоў і кампазітараў".

    "Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце гэтак жа самааддана служыць мастацтву, радаваць шматлікіх паклоннікаў любімымі шлягерамі і новымі песнямі, узбагачаць культурную скарбніцу Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.