Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава з 65-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага дырыжора Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава з 65-годдзем.

    "Вас з поўным правам можна назваць лепшым сімфанічным і оперным дырыжорам сучаснай Беларусі, гаворыцца ў віншаванні. Стаўшы на чале Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, вы павялічылі яго выканальніцкія магчымасці і ўзбагацілі рэпертуар арыгінальнымі канцэртнымі праграмамі, якія ўзнялі калектыў на сусветны ўзровень".

    "Мы шануем Вас і як нястомнага прапагандыста музычнай класікі, арганізатара цікавых творчых акцый, накіраваных на далучэнне да яе шырокай публікі, і ў першую чаргу моладзі", адзначыў Кіраўнік дзяржавы.