Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 77-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 77-годдзем.
"З пачатку вашага архірэйскага служэння на беларускай зямлі назіраецца сапраўдны росквіт праваслаўнай культуры: адраджаюцца храмы і манастыры, развіваецца духоўная адукацыя, пашыраюцца працэсы сацыяльнага служэння Царквы", - гаворыцца ў віншаванні.
"Падзвіжніцкае духоўнае служэнне, мудрасць і жыццёвы вопыт прынеслі вам аўтарытэт у праваслаўным свеце. Перакананы, што вы яшчэ доўга будзеце працаваць на карысць Беларусі і хрысціянскай веры", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, многіх і плённых гадоў жыцця, радасці і аптымізму.