Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мікалая Чаргінца з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалая Чаргінца з 75-годдзем.

    "Ваш жыццёвы шлях непарыўна звязаны са службай Радзіме, – адзначаецца ў віншаванні. – Створаныя Вамі на аснове багатага асабістага вопыту вострасюжэтныя літаратурныя творы карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў розных краін".

    "Узначаліўшы Саюз пісьменнікаў Беларусі, вы нямала зрабілі для аб'яднання мастакоў слова ў імя адраджэння лепшых традыцый айчыннай літаратуры, развіцця культурных сувязей беларусаў і расіян, – лічыць Прэзідэнт. – Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце гэтак жа актыўна прадаўжаць сваю творчую і грамадскую дзейнасць".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу і дабрабыту.