Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР Героя Савецкага Саюза Валянціну Церашкову з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта СССР Героя Савецкага Саюза Валянціну Церашкову з юбілеем.
"Ваша жыццё з’яўляецца яскравым прыкладам беззапаветнага служэння Айчыне, - гаворыцца ў віншаванні. – Перад сваім знакамітым палётам Вы сказалі крылатыя словы: "Гэй, неба! Знімі капялюш!". Сёння мы ўсе знімаем капялюш перад Вамі, аддаючы даніну подзвігу, здзейсненаму жанчынай у космасе".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Церашковай здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.