Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Марока.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўсебаковае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі будзе і ў далейшым паглыбляцца і развівацца.