Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету ІІ з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету ІІ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём нараджэння Каралевы.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што інтарэсам нашых краін адпавядае далейшае пашырэнне і ўмацаванне беларуска-брытанскага супрацоўніцтва на аснове канструктыўнага міждзяржаўнага дыялогу і ўзаемаразумення.