Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі з 80-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 80-годдзем утварэння гэтай установы.

    "Гэты ўнікальны сад, які мае бясцэнную калекцыю ўзораў айчыннай і сусветнай флоры, з'яўляецца нацыянальным здабыткам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ва ўстанове праводзіцца шырокі спектр навуковых даследаванняў. Яго супрацоўнікі таксама вядуць вялікую асветную і выхаваўчую работу, дапамагаючы дарослым і юным наведвальнікам глыбей пазнаць прыроду роднай Беларусі і разнастайнасць расліннага свету планеты.

    Калектыву Цэнтральнага батанічнага саду Кіраўнік дзяржавы пажадаў моцнага здароўя, новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.