Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў радыё "Беларусь" з 50-годдзем са дня заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў радыё "Беларусь" з 50-годдзем са дня заснавання радыёстанцыі.

    "Прызначаная для суайчыннікаў за мяжой, ваша радыёстанцыя многае робіць для фарміравання станоўчага іміджу суверэннай беларускай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - У краіне і за яе межамі высока цэняць працу журналістаў радыё "Беларусь", якое на розных мовах кругласутачна даносіць слухачам праўдзівую інфармацыю аб нашым адкрытым і працавітым народзе".

    "Упэўнены, што і ў далейшым ваш прафесіяналізм будзе садзейнічаць умацаванню ў грамадзян замежных краін паважлівага стаўлення да Беларусі, яе ўнутранай і знешняй палітыкі, накіраванай на сцвярджэнне прынцыпаў міру, добрасуседства і справядлівасці", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву радыё "Беларусь" шчасця, здароўя і новых творчых здзяйсненняў.