Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 90-годдзем са дня заснавання гэтай установы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 90-годдзем са дня заснавання гэтай установы.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, за гэтыя гады бібліятэка прайшла вялікі і слаўны шлях, унесла важкі ўклад у станаўленне і развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы незалежнай беларускай дзяржавы. Надзвычай важнай падзеяй стала адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які даў ёй магчымасць стаць адной з лепшых нацыянальных бібліятэк свету, месцам, дзе праходзяць грамадска-палітычныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.
"Сёння бібліятэка з'яўляецца захавальніцай унікальнай калекцыі кніг і іншых дакументаў ад старадрукаў да найноўшых электронных носьбітаў, буйнейшым інфармацыйным і сацыяльна-культурным цэнтрам краіны, вядучай навукова-даследчай і метадычнай установай у галіне бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, - гаворыцца ў віншаванні. - Дасягнутыя поспехі - гэта перш за ўсё заслуга калектыву бібліятэкі, дзе працуюць выдатныя прафесіяналы і сапраўдныя энтузіясты сваёй справы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам і чытачам Нацыянальнай бібліятэкі моцнага здароўя, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту.