Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага з 80-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага" з 80-годдзем з дня стварэння тэатра.

    "Гісторыя вашага тэатра складае адну з яркіх старонак у культурным летапісе Беларусі. На горкаўскай сцэне расцвіў талент многіх выдатных акцёраў і рэжысёраў, пастаўлена нямала спектакляў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага мастацтва", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Сёння тэатр развівае і ўзбагачае праслаўленыя традыцыі рускай і беларускай тэатральных школ, у аснове якіх вернасць прынцыпам гуманізму і нястомны маральны пошук", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву тэатра здароўя, новых поспехаў, поўных залаў, цікавых гастролей і прэм'ер, шчасця і дабрабыту.