Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў МТРК "Мір" з 20-годдзем тэлеканала

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" з дваццацігоддзем тэлеканала.

    "За мінулыя гады ваш калектыў заваяваў аўтарытэт у глядацкай аўдыторыі дзяржаў Садружнасці і пераканаўча даказаў, што ён можа канкурыраваць як роўны з вядучымі тэлевізійнымі арганізацыямі свету", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Створаныя вамі тэлеперадачы вызначаюцца асаблівым стылем, дынамізмам, накіраванасцю на збліжэнне нашых народаў пры асвятленні палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тэлеканал "Мір" і ў далейшым будзе займаць лідзіруючыя пазіцыі ў фарміраванні агульнай інфармацыйнай прасторы краін Садружнасці, павышаць узровень прывабнасці сваіх праграм і радаваць новымі яркімі праектамі.