Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў МДЭУ імя А.Д.Сахарава з 20-годдзем са дня заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д.Сахарава з 20-годдзем са дня заснавання ВНУ.

    "Ваша ВНУ з’яўляецца вядучай у Рэспубліцы Беларусь установай адукацыі, якая рыхтуе спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, медыцынскай экалогіі. Выпускнікоў універсітэта вызначаюць высокі прафесіяналізм, глыбокае веданне сваёй справы, адданасць нашай Айчыне, - гаворыцца ў віншаванні. - За невялікі перыяд сваёй работы ВНУ атрымала заслужанае прызнанне ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Яна пастаянна развіваецца і дастойна падтрымлівае статус базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

    "Упэўнены, што і ў далейшым дзякуючы новым дасягненням у навуковай і адукацыйнай дзейнасці вы прымножыце добрую славу роднай ВНУ", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.