Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты "Советская Белоруссия" з 85-годдзем выдання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты "Советская Белоруссия" з 85-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты.

    "Гісторыя "Советской Белоруссии" непарыўна звязана з лёсам нашай краіны і развіццём айчыннай журналістыкі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша выданне мае выключнае значэнне ў палітычным і сацыяльным жыцці краіны, дынамічна развіваецца, застаючыся заўсёды цікавым для людзей розных пакаленняў".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што глыбіня зместу і асаблівая аўтарская пазіцыя публікацый і ў далейшым застануцца візітнай карткай выдання, а калектыўная праца яго работнікаў будзе важкім укладам у развіццё беларускай дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў аўтарам і чытачам газеты здароўя, дабрабыту і новых творчых вышынь.