Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты "Правда"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі і чытачоў газеты "Правда" са 100-годдзем са дня выхаду першага нумара гэтага выдання.
"На старонках вашага легендарнага выдання адлюстравана гераічная гісторыя і жыццё вялікай краіны з яе перамогамі, дасягненнямі і цяжкасцямі. Прыемна, што і сёння "Правда" захоўвае свой высокі ўзровень прафесіяналізму, рэпутацыю аднаго з вядучых расійскіх сродкаў масавай інфармацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
"Мы высока цэнім аб’ектыўнасць і добразычлівасць асвятлення сучаснай сітуацыі ў Беларусі. Упэўнены, што і ў далейшым творчы калектыў газеты будзе сілай аўтарытэтнага друкаванага слова садзейнічаць развіццю інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванню саюзніцкіх адносін паміж нашымі краінамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.