Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Белдзяржфілармоніі з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія" з 75-годдзем заснавання філармоніі.
"Вядучая канцэртная ўстанова краіны прайшла доўгі, напоўнены здзяйсненнямі шлях, унесла вялікі ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва, папулярызацыю лепшых узораў айчыннай і замежнай класікі і эстэтычнае выхаванне многіх пакаленняў беларусаў", – гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Прэзідэнт, сёння Беларуская дзяржаўная філармонія з гонарам выконвае сваю пачэсную місію – нясе людзям свет высокай духоўнасці і культуры.