Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 80-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 80-годдзем з дня стварэння гэтай навучальнай установы.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады свайго існавання акадэмія ўнесла важкі ўклад у фарміраванне нацыянальных кампазітарскай, выканальніцкай і музыказнаўчай школ, выхавала шэраг пакаленняў выдатных майстроў, заваявала павагу і прызнанне ў грамадстве. Сёння акадэмія з'яўляецца вядомым адукацыйным, творчым і навуковым цэнтрам Беларусі і карыстаецца вялікім міжнародным аўтарытэтам.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзейнасць ВНУ і ў далейшым будзе такой жа плённай і рэзультатыўнай, напоўненай новымі здзяйсненнямі на карысць нацыянальнай культуры.

    Прэзідэнт пажадаў калектыву акадэміі здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў у навучанні , творчасці і рабоце, шчасця і дабрабыту.