Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Імператара Японіі Акіхіта і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём нараджэння Імператара.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь надае вялікае значэнне пашырэнню ўсебаковых кантактаў з Японіяй і спадзяецца на іх дынамічнае развіццё. Прэзідэнт асабліва адзначыў значнасць супрацоўніцтва ў галіне ліквідацыі наступстваў аварый на атамных электрастанцыях.