Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ігара Бокага з перамогай на Паралімпійскіх гульнях
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена паралімпійскай каманды Беларусі па плаванні Ігара Бокага з бліскучай перамогай на Паралімпійскіх гульнях у Лондане.
"Уся краіна ганарыцца гэтым дасягненнем. Дзякуючы твайму поспеху прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.
"Упэўнены, што, адкрыўшы медальны залік на гульнях для беларускай зборнай, ты натхніш сваіх таварышаў па камандзе і вы яшчэ не раз узнімецеся на п'едэстал перамогі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.