Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Курскай вобласці Аляксандра Міхайлава з 980-годдзем Курска
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў губернатара Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі Аляксандра Міхайлава і жыхароў Курска з 980-годдзем гэтага горада.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што амаль за тысячагадовую гісторыю Курск здабыў заслужаную славу горада ўмелых працаўнікоў і храбрых воінаў.
"Прыемна адзначыць, што гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Курскай вобласцю ўмацоўваюцца з кожным годам. Толькі за апошнія дзесяць гадоў узровень двухбаковага тавараабароту павялічыўся ў тры разы", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што патэнцыял такога ўзаемадзеяння далёка не вычарпаны. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора адкрылі новыя магчымасці для яшчэ больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва.