Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генерал-губернатара Новай Зеландыі Джэры Матэпараі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Вайтангі.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дружалюбныя адносіны, якія існуюць паміж дзвюма краінамі, стануць стымулам для пашырэння ўсебаковага канструктыўнага супрацоўніцтва Беларусі і Новай Зеландыі ў розных сферах.