Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Франсуа Аланда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Франсуа Аланда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі.
"Упэўнены, што канструктыўны дыялог і актывізацыя плённых двухбаковых сувязей будуць садзейнічаць больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу беларуска-французскіх адносін і паглыбленню ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах на карысць грамадзян нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.