Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Энрыке Пенья Ньета з перамогай на выбарах Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Энрыке Пенья Ньета з перамогай на выбарах Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Мексікай, пашырэнні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама ў пошуку новых падыходаў да паглыблення плённых і трывалых сувязей на аснове ўзаемаразумення і даверу.