Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і Наследнага прынца Дзяржавы Кувейт шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні сувязей паміж Беларуссю і Кувейтам, выказаўшы ўпэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва ўдасца вывесці на новы ўзровень.