Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт з 20-годдзем устанаўлення дыпадносін
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха з 20-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
"Упэўнены, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым развівацца ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.