Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з назначэннем на пасаду Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з назначэннем на пасаду Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць на гэтай пасадзе будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу Расійскай Федэрацыі, роўна як і пашырэнню ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі ў двухбаковым фармаце і рамках інтэграцыйных аб’яднанняў", - гаворыцца ў віншаванні.