Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Джона Драмані Махаму з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Гана
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Джона Драмані Махаму з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Гана, а таксама перамогай Нацыянальнага Дэмакратычнага Кангрэса на парламенцкіх выбарах.
"Беларусь надае вялікае значэнне паглыбленню ганска-беларускіх сувязей у мэтах устанаўлення адносін цеснага партнёрства паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.