Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў Беларускага саюза афіцэраў з 20-годдзем утварэння аб'яднання
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў Беларускага саюза афіцэраў з 20-годдзем утварэння гэтага грамадскага аб'яднання – арганізацыі, якая заслужыла аўтарытэт і павагу ў грамадстве.
"Кожны з вас, верны воінскаму і грамадзянскаму абавязку, унёс свой уклад у развіццё нашай краіны, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – І сёння вы праводзіце вялікую работу па захаванню баявых і працоўных традыцый, героіка-патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення, робіце ўсё, каб прынесці карысць нашай дзяржаве і беларускаму народу".