Аляксандр Лукашэнка павіншаваў БРПА з 90-годдзем піянерскага руху
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з 90-годдзем піянерскага руху.
"Піянерская арганізацыя стала сапраўднай школай патрыятызму, якая выхавала не адно пакаленне нашых грамадзян. Прыемна, што сучасная Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, якая сёння аб'ядноўвае больш за паўмільёна дзяўчынак і хлопчыкаў, не толькі захавала лепшыя традыцыі, закладзеныя на працягу ўсёй гісторыі развіцця дзіцячага грамадскага руху, але і прымножыла іх", - гаворыцца ў віншаванні.
На думку Кіраўніка дзяржавы, далучэнне да працы, актыўны адпачынак, дружба і ўзаемавыручка дапамагаюць дзецям заўсёды заставацца вернымі ідэалам дабра і справядлівасці, дасягаць намечаных мэт, смела глядзець у будучыню і самім будаваць заўтрашні дзень.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юным піянерам дастойна прадаўжаць справу сваіх папярэднікаў, а таксама здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення, поспехаў у вучобе і новых ідэй.