Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці".

    Закон накіраваны на рэалізацыю Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 года № 10 "Аб недапушчальнасці росту цэн" і прызначаны забяспечыць абарону інтарэсаў грамадзян, а таксама пастаўку на ўнутраны спажывецкі рынак тавараў па эканамічна абгрунтаваных цэнах.

    У гэтых мэтах прадугледжваецца ўстанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за непазначэнне ў таварных дакументах звестак, звязаных з фарміраваннем цэн на спажывецкія тавары, або пазначэнне няпоўнай або недакладнай інфармацыі.

    За гэтыя парушэнні будзе прымяняцца штраф у памеры да 20 базавых велічынь (Br640), а для суб'ектаў гаспадарання - да 10% сумы грашовай ацэнкі гаспадарчай аперацыі, адлюстраванай у таварных дакументах.